Мая Беларусь
Традыцыйна ў сярэдзіне верасня, напарэдадні Дня народнага адзінства першы курс спаборнічае за званне лепшых знатакоў гісторыі і культуры роднай краіны. Інтэлектуальны турнір «Мая Беларусь» сабраў 8 каманд з усіх груп. Хто напісаў знакамітую песню «Белавежская пушча»? Чыі постаці можна знайсці на помніку тысячагоддзя? Хто сёння кіруе рэгіёнам? Лепш за ўсіх з заданнямі справілася каманда «Хэлоў кіті» з группы Э-65. Віншуем пераможцаў!











